Здаецца мне, што гэта філасофскае пытанне хвалявала вельмі многіх людзей у розныя часы і не адзін раз. Мы ўсе нараджаемся, каб пакінуць пасля сябе след, каб пражыць жыцце недарэмна. Перад кожным чалавекам, калі ен толькі пачынае самастойныя крокі ў жыцці, паўстае пытанне, якімі маральнымі нормамі кіравацца ў сваіх паводзінах, да якой мэты імкнуцца. Адны выбіраюць самы просты і найлягчэйшы шлях — прыстасаванне. Другіх, наадварот, вабяць магчымасці самой дзейнасці. Для такіх людзей жыцце мае сэнс і прывабнасць толькі тады, калі чалавек стварае ценкія матэрыяльныя і духоўныя каштоўнасці, робіць карыснае людзям. На ўспамін прыходзіць мой дзядуля. Гэта высокі, магутны волат з сівой і вялікай, як у народнага гусляра, барадой. І да сенняшняга часу ен застаўся такім жа рамантыкам-летуценнікам, заўседы даверлівы да людзей, здольны на ласку адказваць ласкай, на дружбу — дружбай. Усе свае жыцце дзядуля імкнуўся не заставацца ў даўгу: калі хто-небудзь рабіў яму паслугу, то імкнуўся аддзячыць у дзесяць разоў болыпай ласкай. Ніколі не пройдзе ен міма знаемага чалавека, каб не сказаць яму прыемнага слова, падбадзерыць, выклікаць упэўненасць у сваіх сілах. Не адзін раз дарагі мне чалавек падтрымліваў у цяжкія хвіліны і мяне. Мой дзядуля — вялікі працаўнік, з пашанай ен ставіцца да сумленнай працы людзей, падтрымлівае іх добрыя намаганні, асуджае тых, хто імкнецца легка і весела жыць, зкарыстаючыся працай іншых. За свае працоўнае жыцце дзядуля пабываў у розных краінах свету, але кожны раз яго цягнула туды, дзе ен нарадзіўся. Вырасшы на ўлонні цудоўнай, маляўнічай беларускай прыроды, дзядуля ўлюбены ў яе ўсе жыцце. Ен захапляецца красой навакольных прастораў, якія напаўняюць жыцце светлымі фарбамі, вучыць і нас, сваіх унукаў, берагчы і шанаваць родную прыроду. А яшчэ ад дзядулі я пачула, чым з'яўляецца для чалавека Радзіма. Радзіма — гэта і добрыя людзі, з якімі ўступаеш у жыцце, дзеля якіх гатовы на ўсе самае слаўнае і цяжкае — нават на смерць, і сонца над галавой, і паветра, якім дыхаеш, і мова, якую даў мой народ, і песня, што засталася ад прадзедаў, і легендарныя гераічныя справы нашых дзядоў, і тая светлая дарога, па якой мне ісці ў будучае. І першым маім правадніком па гэтай дарозе стаў самы чалавечны чалавек — мой дзядуля. Думаю, калі б на зямлі такіх людзей была абсалютная большасць, то жылі б мы сапраўды ўдумна, з адчуваннем і веданнем, што такое Бог, сумленне, дабро і зло, святло і цемра, дзе наш паратунак і куды вядуць чалавека і ўсе чалавецтва жыццевыя дарогі.